Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гэты слаўны Май

Дата: 9 мая 2021 в 15:03, Обновлено 12 мая 2021 в 13:54
220 просмотров

9 мая! Значны дзень для нашай краіны. Май з хваляваннем чакаюць дарослыя і дзеці. І не толькі таму што гэта самы цёплы месяц вясны і набліжаецца доўгачаканае лета, але яшчэ і таму што ў маі мы ўспамінаем пра Перамогу, аб слаўнай Перамозе 1945 года, пра тое, якім коштам дасталася яна нашым прадзедам. Коштам голаду і холаду, коштам свайго  жыцця. І хай прайшло не мала гадоў і амаль не засталося жывых сведкаў той страшнай Вайны, але мы павінны памятаць пра гэта.

<pre style="margin: 0cm 0cm 0.0001pt; text-align: justify;"> А мы педагогі, як  і ўсе дарослыя, лічым сваім абавязкам перадаць гэтыя веды выхаванцам нашага Дашкольнай цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча. Выхаванне юных патрыётаў у нашай установе арганізуецца праз выставы вырабаў і малюнкаў, прысвечаных Дню Перамогі, праз тэматычныя заняткі і гутаркі ва ўсіх узроставых групах з выкарыстаннем ілюстрацый ваенных дзеянняў і фатаздымкаў герояў вайны.   З удзелам бацькоў выхаванцаў у фае ўстановы арганізавана фотозона «Гэты Дзень Перамогі», дзе ўсе жадаючыя могуць не толькі сфатаграфавацца, але і акунуцца ў атмасферу свята - Дня Перамогі 9 мая.   Дзеці старэйшай групы наведалі помнік загінулым воінам, прынялі ўдзел у музычна-спартыўным мерапрыемстве «Мы памятаем, Мы не забудзем ...». Падчас удзелу ў гульнях-эстафетах: «Данясі  ліст у штаб», «Мінёры і сапёры», «Пераправа» хлопцы маглі адчуць сябе ў ролі ваеннага паштальёна, сапёра, салдата, а дзяўчынкі пабывалі ў ролі ваеннай медсястры. Урачыстым вынікам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, стала свята «Гэты слаўны Май». Выхаванцы дашкольнага цэнтра выканалі песні: «Кацюша» муз. Б. Блантера, «Ёсць Радзіма свая» муз. О. Волаха, «На бусліных крылах» муз. Я.Жабко і дэкламавалі вершы пра вайну: «Што такое дзень перамогі» А Усачёва, «Што за свята» Н. Іванова, «Дзень Перамогі» Т. Белазёрава і іншыя. </pre>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.