Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

РОДНАЯ МОВА

Дата: 1 ноября 2021 в 09:57, Обновлено 6 февраля 2023 в 13:01

Каб мова гучала

В учреждении дошкольного образования каждый четверг проводится
белорусскоязычный день

Далучаем дзяцей да роднай мовы

             Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку.
У сэрца упляліся назаўжды.
        Гучала калыханка - песня маткі –
             Празрыстым звонам нёманскай вады,

            Пявучым словам беларускіх вёсак...
 А бацька - сын шырокае Акі -
                    Прынёс мне ў дар, як водгук cвaix вёснаў,
Расійскай мовы гучныя радкі.

 Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць i думаць, мець зносіны  з акружаючымі ix людзьмі, з'яуляецца руская мова, а беларуская выступае для ix як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна-культурная сацыялізацыя дзяцей.

  Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яуляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе i з рускай мовай, аднак ixмаўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой-небудзь адной моўнай сістэмы.

  Блізкасць рускай i беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага i беларускага маўлення дашкольнікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем'яў беларускай мове як другой роднай.

 Білінгвізм (двухмоўе) - валоданне дзвюма мовамі. Білінгвізм натуральны i штучны (як вынік  навучання). Білінгвізм аўтаномны  і змешаны. У першым выпадку   білінгвізм выразна дыферэнцыруе моўныя сістэмы, на якіх гаворыць. Пераход ад стварэння тэкста на адной мове да стварэння на другой адбываецца ўяго шляхам пераключэння з механізму адной мовы надругі. У другім выпадку білінгвізм недакладна проціпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, дзве моўныя сістэмы з'яуляюцца ўзаемапранікальнымі, што прыводзіць да інтэрферэнцыі- неадвольнага змешвання сродкаў дзвюх моў у вонкавым маўленні.

  Білінгвізм рэцэптыўны - здольнасць чалавека ўспрымаць i разумець маўленне на другой мове.

  Білінгвізм рэпрадуктыўны - здольнасць чалавека ўзнауляць пачутае або прачытанае на другой мове.

  Білінгвізм прадуктыўны - здольнасць чалавека самастойна будаваць выказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення.

  Двухмоўная асоба - білінгв, чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай cтупені дзвюма мовамі як роднымі.

 Навучанне мове (лінгвістычнае развіццё) - фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных i маўленчых з'яў, штo садзейнічае больш паспяховаму авалоданню практычнымі  маўленчымі навыкамі

  Развіццё маўлення - фарміраванне маўленчых навыкаў iўменняў, навыкаў маўленчых зносін ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага ўздзеяння.

  Маўленчая дзейнасць - актыўны, мэтанакіраваны працэс, апасродкаваны моўнай сістэмай i абумоўлены сітуацыяй, пра­цэс прыняцця i перадачы паведамленняў.   Асноўныя кампаненты маўленчай дзейнасці: гаварэнне i слуханне.

  Маўленчае ўменне - асаблівая здольнасць чалавека, якая становіцца магчымай у выніку развіцця маўленчых навыкаў: творчае, прадуктыўнае камбінаванне моўных адзінак, выкарыстанне апошніх у любых сітуацыях зносін.

  Маўленчы навык - маўленчае дзеянне, якое дасягнула ступенi дасканаласці, здольнасць ажыццяўляць аптымальным чынам тую або іншую аперацыю (унутранае афармленне моўных з'яў - выбар сінтаксічнай структуры сказа, слоў, склону, ліку i т. д.; вонкавае афармленне - вымаўленне, чляненне фраз, інтаніраванне).

  Моўная асоба - чалавек як карыстальнік i творца мовы, яго гатоўнасць здзяйсняць маўленчыя ўчынкі, ствараць i прымаць творы маўлення.  

  Моўная здольнасць - сукупнасць маўленчых навыкаў iўменняў, сфарміраваных на аснове прыроджаных перадумоў.

МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ

   Метад развіцця маўлення – гэта спосаб узаемадзеяння педагога і дзяцей, якое забяспечвае фарміраванне ў апошніх маўленнчых уменняў і навыкаў. У дашкольнай дыдактыцы ў цэлым і метлдыцы развіцця маўлення ў прыватнасці прынята выдзяляць тры группы метадаў: наглядныя, слоўныя і практычныя.

   Наглядныя метады падзяляюцца на непасрэдныя і апасродкаваныя. Калі дзеці маюць магчымасць назіраць аб’ект непасрэдна, выкарыстоўваюцца непасрэдныя метады. Гэта метад назіранняў і яго разнавіднасці: агляды памяшканняў, экскурсіі, разглядванне прадметаў.

Калі аб’екты недаступны для непасрэднага назірання, выхавальнік знаёміць з імі дзяцей апасродкаваным шляхам, г.зн. выкарыстоўваючы выяўленчую нагляднасць (карціны, фотаздымкі, кінафільмы, цацкі). У старшых групах выкарыстоўваецца такі наглядны метад, як дэманстацыя мадэляў.

   Разглядванне карцін са знаёмым зместам, цацак як умоўных вобразаў знаёмых прадметаў і істот, расказванне пра іх прымяняецца і з мэтай паўторнага азнаямлення з аб’ектам, замацавання атрыманных падчас назіранняў ведаў, фарміравання звязнага маўлення. Зразумела, што ва ўсіх гэтых працэсах абавязкова прысутнічае слова выхавальніка, які накіроўвае ўспрыманне дзяцей, тлумачыць і называе тое, што паказваецца.

   Да слоўных метадаў, якія выкарстоўваюцца ў дзіцячым садзе, адносяцца чытанне і прераказ мастацкіх твораў, завучванне на памяць, аповед, абагульняючая гутарка. Але ва ўсіх слоўных метадах, як правіла, выкарыстоўваюцца і наглядныя прыёмы: паказ цацак, малюнкаў, прадметаў, ілюстрацый. У старэйшым даашкольным узросце дапускаецца пераказ без апоры на нагляднасць.

   Практычныя метады накіраваны на выкарыстанне маўленчых уменняў і навыкаў і іх удасканаленне. Часцей за ўсё практычныя метады носяць гульнявы характар. Гэта дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, інсцэніроўкі, пластычныя эцюды, рухавыя гульні са слоўнымі прыгаворамі. Да практычных метадаў адносяцца таксама розныя віды дзіцячай дзейнасці – канструляяванне, маляванне, праца, мадэляванне і падобныя, кожны з якіх суправаджаецца размовай выхавльніка і дзяцей.

Як бачна, дзелянне метадаў развіцця маўлення на групы з’яўляецца вельмі ўмоўным, паколькі паміж імі няма выразнай мяжы.

А.Г.Арушанава вылучае таксама праблемныя метады развіцця маўлення. Да іх адносяцца творчыя заняткі, словаўтваральныя сітуацыі, праблемныя пытанні.

У залежнасці ад характару маўленчай дзейнасці дзяцей ўмоўна выдзяляюцца рэпрадуктыўныя і прадуктыўныя метады развіцця маўлення.

   Рэпрадуктыўныя метады заснаваны на ўзнаўленні маўленчага матэрыялу, на перайманні гатовых узораў. Гэта, напрыклад, пераказ блізка да тэксту, завучванне на памяць, гульні-драматызацыі па змесце літаратурных твораў.

   Прадуктыўныя метады накіраваны на навучанне дзяцей пабудове ўласных звязных выказванняў, развіццё маўленчай творчасці. Да гэтых метадаў адносіцца абагульняючая гутарка, расказванне, творчы пераказ, мадэляванне, творчыя заданні.

Паколькі элементы творчасці ёсць у рэпрадуктыўных метадах, а элементы ўзнаўлення ўзору – у прадуктыўных, дакладнай мяжы паміж гэтымі метадамі таксама не існуе.

   Кожны метад уяўляе сабой сістэму метадычных прыёмаў, якія аб’ядноўваюцца агульнасцю задачы развіцця маўлення і падыходу да яе вырашэння. Метадычныя прыёмы – гэта элементы метадаў, іх складаныя часткі. Прыёмы развіцця маўлення таксама падзяляюцца на тры асноўныя групы: слоўныя, наглядныя і гульнявыя.

   Існуе вялікая колькасць слоўных прыёмаў. Найбольш распаўсюджаныя з іх ніжэйнаступныя.

   Маўленчы ўзор – правільная, загадзя прадуманая маўленчая дзейнасць выхавальніка, прызначаная для пераймання дзецьмі. Гэта можа быць узор вымаўлення гука, слова, пабудовы граматычнай формы, аповеду. Узор павінен быць даступным дзецям па форме і змесце. Каб дамагчыся асэнсаванага паўтарэння дзецьмі ўзору маўленння выхавальніка, карысна суправаджаць яго іншымі прыёмамі: тлумачэннямі, указаннямі.

   Паўторнае прагаворванне – наўмыснае (але не прымусовае) шматразавае паўтарэнне аднаго і таго ж гука, слова, сказа з мэтай яго запамінання. Паўтарэнне можа ажыццяўляцца за педагогам, іншымі дзецьмі, можа быць сумесным (выхавальніка і дзіцяці або двух дзяцей) ці харавым.

   Слоўныя практыкаванні – шматразавае выкарыстанне дзецьмі пэўных маўленчых уменняў і навыкаў. Ад паўторнага прагаворвання адрозніваюцца большай частатой, варыянтнасцю, большай доляй самастойных намаганняў дзяцей.

 Тлумачэнне – раскрыццё сутнасці якой-небудзь з’явы або спосаба дзеяння. Выкарыстоўваецца ў працэсе назіранняў і абследавання прадметаў, пры раскрыцці значэння слова і вырашэнні тншых задач.

 Указанні – тлумачэнне, паведамленне дзецям спосабу дзеяння для дасягнення пэўнага выніку. Указанні могуць быць навучальныя, арганізацыйныя, дысцыплінавальныя.

 Ацэнка дзіцячага маўлення – разгорнутае матыванае меркаванне пра маўленчае выказванне дзіцяці. Ацэнка павінна не проста канстатаваць характар маўлення дзіцяці, але і навучаць, удасканальваць яго маўленне. Улічваючы эмацыянальны ўплыў ацэнкі на дзяцей, яна павінна быць у асноўным станоўчай. Маўленчыя памылкі тактоўна выпраўляюцца з дапамогай іншых метадычных прыёмаў (узору, тлумачэння).

 Пытанне – слоўны зварот, які патрабуе адказу. Пытанні падзяляюцца на асноўныя і дапаможныя. Асноўныя у сваю чаргу могуць быць канстатавальнымі (хто? што? які? дзе? куды? і да т.п.) і пошуковымі (чаму? навошта? чым падобныя?) Дапаможныя пытанні бываюць навадныя і пытанні-падказкі. Пытанні выкарыстоўваюцца ў размовах дыдактычных гульнях, пры навучанні розным відам расказвання, г.зн. ва ўсіх метадах развіцця маўлення.

  Наглядныя прыёмы – паказ рознага ілюстратыўнага матэрыялу (малюнкаў, рухаў у гульні-драматызацыі і да т.п.), становішча органаў артыкуляцыі пры навучанні гукавымаўленню і інш. Спалучаюцца са слоўнымі прыёмамі, напрыклад паказ аб’екта і называнне новага слова.

  Гульнявыя прыёмы могуць быць як слоўнымі (выкарыстанне жарту пры тлумачэнні задання, небыліцы), так і нагляднымі (выкарыстанне гульнявых персанажаў тыпу “беларускамоўнай” лялькі, фантаў, гульнявых рухаў). Такія прыёмы павышаюць цікавасць дзяцей да заняткаў, садзейнічаюць актывізацыі іх маўлення.

  Усе вышэйпералічаныя прыёмы развіцця маўлення з’яўляюцца прамымі. Існуюць і ўскосныя прыёмы: напамінанне, рэпліка, заўвага, падсказка, парада.

   Розныя прыёмы выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад задачы развіцця маўлення, зместу заняткаў, узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей.

Актуальнасць навучання дзяцей беларускай мове

Мова ёсць сродак зносiн нацыянальнай iдэнтыфiкацыi, сацыялiзацыi iдалучэнне дзiцяцi да агульнагiстарычных i нацыянальных культурных каштоўнасцей. На думку Вільгельма Гумбальта, нацыянальная прырода мовы – гэта тое, ідэальнае, што знаходзіцца "ў розумах і душах людзей", агульнанароднае моўнае мышленне. Вядомыя яго словы: "мова народа ёсць яго дух, і дух народа ёсць яго мова. Менавіта мова, адлюстроўваючы «шматвяковы досвед духоўнага жыцця народа», дае магчымасць кожнаму новаму пакаленню засвойваць думкі і пачуцці папярэдніх пакаленняў, авалодваць тым духоўным багаццем, якое складзена ў роднай мове. Падчас авалодання роднай мовай дзіцё мае магчымасць спазнаваць гісторыю, характары людзей, народную паэзію. Родная мова злучана са «сваёй» культурай, яна накладае пэўныя карэктывы наўспрыманне і тлумачэнне навакольнага свету. Іншымі словамі, у кожнай мове апрадмечана светаўспрыманне народа і яго светаразуменне, якое акумулюецца ў культурных традыцыях. Нацыянальная моўная асоба, выступае ў якасці прадстаўніка народнай культуры. Родная мова дапамагае дзіцяці ўвайсці ў навакольны свет, стаць сапраўдным грамадзянінам яго культурнай прасторы.

Праблема развіцця гаворкі і навучанні беларускай мове з'яўляецца для нас актуальнай. Гэта злучана з тым, што навучанне дзяцей дашкольнага узроста ажыццяўляецца ў сітуацыі руска-беларускага блізкароднага двухмоўя. Навукоўцы завуць сітуацыю, у якой жывуць беларускія дзеці, беларуска-рускім блізкародным двухмоўем. Справа не толькі ў генетычным сваяцтве людзей, але і ў лімітавай блізкасці сістэм беларускай і рускай моў, якая выпрацавалася ў выніку ўзаемных уплываў і паралельнага развіцця некаторых элементаў. Няма сумнення ў значнай агульнасці гукавых і граматычных сістэм рускай і беларускай моў. Нават у такой сферы, як лексіка, дзе адрозненні выяўляюцца з найвялікай сілай, можна казаць пра тое, што толькі 10–20% слоў у беларускім тэксце цалкам адрозніваюцца ад слоў рускай мовы. Для большасці дзяцей першай мовай, на якім яны вучацца размаўляць і думаць, мець зносіны з атачальнымі, з'яўляецца руская мова. Беларускі, да якога дзеці даволі рана прылучаюцца, чуючы яго па тэлевізары, радыё, ад некаторых сталых, у дзіцячым садзе на асобных занятках, выступае для іх як другой. Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яўляецца беларускі, праўда, не чысты, а змяшаны з рускім. Эксперымент, праведзены ў дзіцячых садах, паказаў, што старэйшыя дашкольнікі, сродкам камунікавання якіх выступае змяшаная мова, у адказ на беларускае слова-стымул у 50% выпадкаў звалі беларускае ж слова, 22% склалі агульныя для рускай і беларускай моў слова, а 28% слоў ставіліся да рускай мовы. Апошняя лічба кажа пра засмечанасць беларускай гаворкі і мыслення дзяцей лексічнымі русізмамі. Калі дадаць да іх граматычныя абмылы, робіцца зразумелым, што нават у вёсцы ў дзяцей з ранняга веку ўкараняецца змяшаная беларуска-руская гаворка. Наяўнасць дадзенай сітуацыі мяркуе адменнае агульнакультурнае развіццё дашкольнікаў ва ўмовах існавання двух блізкародных моў і культур. Адменную ўнікальнасць гэтай сацыялінгвістычнай сітуацыі прыдае той факт, што наяўны слоўнікавы запас беларускай мовы ў дзяцей носіць пасіўны характар. Спробы актыўнага ўжытку дзецьмі слоў на беларускай мове не заўсёды адпавядаюць літаратурнай норме. Даследаванні маўленчага развіцця сведчаць пра павялічэнне колькасці дзяцей, якія адрозніваюцца беднатой базавага актыўнага слоўніка беларускай мовы.Трэба таксама адзначыць, што не ўсе дзеці да пачатку вывучэння беларускай мовы ў дзіцячым садзе адчуваюць  уплыў актыўнага маўленчага атачэння. Вынікі, атрыманыя анкетаваннем, паказваюць, што вольна чытаюць і гавораць  па-беларуску 26,7% кабет і 20,1% мужчын; чытаюць, але дрэнна гавораць – адпаведна 55,4% і 66,1%; не валодаюць беларускай мовай 18,9% і 13,8% бацькоў дзяцей дашкольнага ўзроста. Назіранне за камунікаваннем дзяцей і дарослых сведчыць, што беларуская мова, якая афіцыйна прызнана дзяржаўный, амаль не выкарыстоўваецца для актыўнай камунікацыі дарослых і дзяцей, а таксама дзяцей паміж сабой. Улічваючы, што ў сям'і дзеці галоўным чынам маюць зносіны на рускай мове, казаць пра засваенне беларускай мовы як роднага не даводзіцца.У маўленчым развіцці дзіцяці ўзнікаюць вялікія цяжкасці, калі ўмовы выхавання не гарантуюць стварэнні больш-менш самастойных сфер ужывання кожнай мовы, калі дзіцё аддадзена ва ўладу  выпадковай сумесі розных моўных сістэм, калі абедзьве мовы хаатычна змешваюцца. Выходзячы з існай сітуацыі, Н.С. Старжынская адзначае, што найболей аптымальным шляхам развіцця ў дашкольнікаў беларускай гаворкі з'яўляецца той, які, спалучае ў сабе: з аднаго  боку, неўсвядомленае засваенне беларускай мовы ў штодзённым камунікаванні, развіццё «пачуцця беларускай мовы, а з другой адмыслова-арганізаванае навучанне, што арыентуе на фармiраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў.

Развіццё беларускай гаворкі, навучанне беларускай мове як другой роднай, па думцы Н.С. Старжынскай, трэба будаваць у адпаведнасці з агульнымі, універсальнымі заканамернасцямі авалодання мовай. Гэту працу трэба праводзіць пашыраючы яе на працягу ўсяго дашкольнага дзяцінства. Цяжкасці арганізацыі гэтага працэсу злучаны як з уплывам рускай мовы, засвоенай дзецьмі раней, гэтак і з псіхафізіялагічным развіццём дзіцяці, недастатковай сфармаванасцю актуальных матываў авалодання беларускай мовай, з прычыны пэўных сацыяльныхі лінгвістычных прычын. Да сацыяльных прычын мы аднясём культурнае моўнае атачэнне дзіцяці. У наш час у Беларусі назіраецца функцыя icнавання трох асноўных моўных адукацый: рускай мовы, беларускаймовы, «трасянкі» (змяшанага руска-беларускага прыслоўя). Прытым рускую мову і «трасянку» дзіцё чуе штодня, а літаратурную беларускую мову калі-нікалі. Тут, трэба таксама адзначыць, што адной з абавязковых умоў далейшага існавання мовы, яго вывучэння, з'яўляецца наяўнасць беларускамоўных устаноў дашкольнай адукацыі іабавязковае навучанне беларускай мове рускамоўных дашкольнікаў, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага узросту адзін раз на тыдзень на занятках па развіцці гаворкі.

Н.С. Старжынская прапануе далучаць беларускую мову ў камунікаванне з дзіцём, якое выхоўваецца ў рускамоўнай сям'і, паступова, пачынаць з яго азнакамлення з лепшымі ўзорамі мастацкіх, у першую чаргу фальклорных твораў. Па яе думцы, гэта дазволіць далучыць дашкольнікаў да багацця роднай мовы на узроўні мастацтва, будзе спрыяць развіццю іх першага пачуццёвага грунту беларускай гаворкі, што як раз і з'яўляецца патрэбнай умовай засваення мовы як роднага. Мы вызначаем творы вуснай народнай творчасці, наяўнасць іх блізкародных паралеляў як універсальную педагагічную сістэму развіцця вуснай гаворкі і культуры маўленчага камунікавання дзяцей дашкольнага веку ва ўмовах блізкароднага двухмоўя. Бо вусная творчасць беларусаў выступае як універсальны сродак далучэння дзяцей да роднай беларускай мовы, а ўсходнеславянскі фальклор нароўні з цеснымі паралелямі сюжэтаў і выяў вылучаецца своеасаблівасцю і асаблівасцямі мовы, то азнаямленне дашкольнікаў з фальклорнымі творамі іх параўнанне прывядзе да элементарнага асэнсавання лексіка-граматычных сродкаў дзвюх блізкародных моў, што ў сваю чаргу дазволіць дзецям адвольна скарыстаць гэтыя сродкі ва ўласнай як рускай, гэтак і беларускай гаворцы. Успрыманне твораў беларускай  вуснай  народнай творчасці будзе спрыяць засваенню дзецьмі «лепшых формаў роднай мовы», іх прылучэнню да агульналюдскіх і нацыянальных каштоўнасцяў. Творы вуснай народнай творчасці з'яўляюцца сталымі спадарожнікамі маленькага слухача, яго правадырамі ў свет слоў і выяў, крыніцай яго мастацкага развіцця і адукацыі. Жывое слова фальклору развівае ў дзяцей уяўленне, вобразнае мысленне, уяўленні пра навакольны свет, аказвае жывы ўплыў на ўспрымальную душу дзіцяці, уводзіць яго ў атмасферу  жывой народнайгаворкі, набліжае да багацця роднай мовы. Яркія выявы, дакладныя словы і выразы мастацкага тэксту закладваюць у дзецях грунту кахання да мовы, да  ўсяго блізкага і роднага. Успрыманне жывога слова народа далучае дзяцей да нацыянальнай этыкі, тлумачыць прыроду роднага краю, знаёміць з характарам атачальных людзей, з грамадствам, яго гісторыяй, традыцыямі.

Такім чынам, авалоданне дзецьмі багаццем беларускай мовы з дапамогай твораў вусна-паэтычнай творчасці складае адзін з асноўных элементаў фармавання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці і аказвае істотную ролю на яго этнакультурнае выхаванне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.