Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Кафэ для птушак"

Дата: 14 февраля 2020 в 12:12, Обновлено 17 ноября 2022 в 13:29
625 просмотров

Зiма у гэтым годзе выдалася не вельмi суровая. Лясным жыхарам- зiмуючым птушкам, корму дастаткова.Але выхаванцы дашкольнага цэнтра аграгарадка Парэчча зауважылi, што з-за перападу тэмпературы паветра, некаторыя птушкi прылятаюць блiжэй да жылля чалавека. Таму дзецi вырашылi не пакiдаць птушак без апекi. Тым больш, што якраз у рэспублiцэ праходзiла акцыя «Птушкi ля кармушкi»! Разам з бацькамi i выхавацелямi, хлопчыкi i дзяучынкi змайстравалi кармушкi, прыдумалi незвычайнае упрыгожванне, прынеслi корм – i атрымалася сапрауднае «кафэ для птушак». Яшчэ у «кафэ» ёсць амаль сапраудны гадзiннiк. Гадзiннiк для птушак? Канешне,не! Стрэлачка гадзiннiка дапамагае даведацца, каторая з шасцi груп дашкольнага цэнтра, на гэтым тыднi, адказная за харчаванне птушак. Дарэчы, выхаванцам цэнтра вельмi падабаецца клапацiцца аб сваiх падапечных: сiнiчках, снягiрах, верабейчыках. Дзецi з гонарам i радасцю прыносяць ежу для iх i з захапленнем сустракаюць кожную птушку. А птушачкi, мiж тым усё часцей завiтваюць у «кафэ», каб пачаставацца смачнымi зярняткамi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.