Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мара пра космас!

Дата: 2 апреля 2021 в 11:50
163 просмотра

Для выхаванцаў Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча першыя красавіцкія дзянькі нагадваюць не толькі пра веснавыя пераўтварэнні , але больш за ўсе пра  касмічныя вандроўкі і мару чалавека пазнаць нязведаннае. Аб гэтым ідзе гаворка як на занятках у сярэдніх і старэйшых группах, так і ў вольны час. Праз малюнкі, разгляданне старонак кніг і часопісаў, вертуальныя вандроўкі маляты больш даведваюцца аб гісторыі касмічных палетаў і пра герояў-касманаўтаў.


Зорнае неба заўсёды манiла ні толькі дарослых, але і дзяцей. Людзi марылi даведацца пра космас, як мага больш. Першы палет Юрыя Гагарына, фатаздымкі нашай любай зямлі, разнакаляровыя планеты, мноства зорак у начным небе адлюстраваны ў работах выхаванцаў. А якія цікавыя пытанні задаюць нашыя маляты: колькі у небе зорак?Як паляцець на луну? Што трэба ведаць , каб стаць касманаўтам? А да дня касманаўтыкі ў гэтым годзе падрыхтавалі і прымаюць удзел у выставе, прысвечанай святу. Разам з бацькамi яны вырабiлi  з падручных матэрялаў амаль сапраўдныя касмiчныя караблi i ракеты. I пачалi марыць
 Хлопчыкi i дзяўчынкi  прыдумваюць розныя цiкавыя гiсторыi i казкi пра космас: пра тое, як яны паляцелi б у сваёй ракеце, якую б назву мела гэтая ракета,  каго яны узялi б з сабою ў палёт, у якое адзенне апранулiся б, якую ежу ўзялi б з сабою, каго  там сустрэлi… А да пачатку лета спланавалі стварыць на тэрыторыі ўстановы касмічны куток і гульнявую базу.
 Так мараць дзецi пра космас i касмiчныя прыгоды.
 А цi ведаем мы сёння, што чакае нас заўтра… Можа i сапраўды здзейсняцца дзiцячыя мары, і хто-небудзь з iх стане касманаўтам i адправiцца у першы свой касмiчны палёт. Але кім бы ні сталі нашы выхаванцы, калі вырастуць, галоўнае, каб кожны з іх стаў добрым  чалавекам і старанным, даброзычлівым грамадзянінам. А мы, выхавацелі і бацькі, будзем iмi ганарыцца…

Аўтар матэрыяла “Мара пра космас”-  выхавацель дашкольнай адукацыі старэйшай группы Дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча”  Аксціна Ганна Аляксандраўна. 
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.