Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Маленькія знаўцы дяржаўных сiмвалаў

Дата: 11 июня 2021 в 09:46
160 просмотров

Выхаванцы старшай групы дашкольнага цэнтра развiцця дзiцяцi аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна шмат ведаюць пра дзяржаўныя сiмвалы нашай краiны – Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн.  

Кожны з iх падрабязна раскажа, якога колеру наш сцяг i дзе яго можна ўбачыць. З лёгкасцю пазнаюць сцяг і герб Беларусi ў параўнаннi з адпаведнымі сімваламi iншых краiн свету. Будучыя першакласнiкi ведаюць матыў галоўнай песнi краiны – гiмна. Кожны з іх самастойна і ўсе разам i з жаданнем спяваюць яго. Амаль кожны маленькі патрыёт сваёй Радзімы ўжо добра ведае пра асаблівасці паводзін пры слуханні гімну. Таму дзяўчынкi i хлопчыкi заўсёды слухаюць гімн сваёй краіны стоячы. Выхаванцы дашкольнага цэнтра знаёмыя і з прыроднымі сiмваламі нашай рэспублiкi: зубар, бусел, бульба, васiлёк, канюшына, лён…

А напярэдадні свята дзяржаўных сімвалаў на занятку “Дзяржаўныя сiмвалы Рэспублiкi Беларусь” выхаванцы з захапленнем разглядалi і расказвалі пра герб нашай краiны. Дзеці заўважылi, што ў яго выяве прысутнiчаюць некаторыя знаёмыя ім прыродныя сiмвалы. Будучыя першакласнікі з лёгкасцю пазналi i кветачкi канюшыны, i кветачкi iльну, i залацiстае калоссе. Убачылі, што кветачкi па баках абвiты чырвона-зялёнай стужкай, а самыя ўважлiвыя адзначылi, што гэта колер нашага сцяга.

 

Ганна АКСЦІНА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча
Гродзенскага раёна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.