Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кафэ для птушак

Дата: 17 декабря 2020 в 10:24, Обновлено 17 декабря 2020 в 10:50
198 просмотров

Разам з бацькамі і выхавальнікамі хлопчыкі і дзяўчынкі змайстравалі кармушкі, прыдумалі незвычайнае ўпрыгожванне, прынеслі корм - і атрымалася сапраўднае кафэ для птушак.

    Як і ў прошлым годзе зіма выдалася не вельмі суровая. Лясным жыхарам - зімуючым птушкам  - корму дастаткова. Але выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча заўважылі, што з-за перападу тэмпературы паветра некаторыя птушкі прылятаюць бліжэй да жылля чалавека. Таму дзеці вырашылі не пакідаць птушак без апекі. Разам з бацькамі і выхавальнікамі хлопчыкі і дзяўчынкі змайстравалі кармушкі, прыдумалі незвычайнае ўпрыгожванне, прынеслі корм - і атрымалася сапраўднае кафэ для птушак. І вось ужо другі год на тэрыторыы дзіцячага цэнтра  развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча дзейнічае "Кафэ для птушак".

    Яшчэ ў кафэ ёсць амаль сапраўдны гадзіннік. Гадзіннік для птушак? Канечне, не! Стрэлачка гадзінніка дапамагае даведацца, каторая з шасці груп дашкольнага цэнтра на гэтым тыдні адказная за харчаванне птушак. Дарэчы, выхаванцам цэнтра вельмі падабаецца клапаціцца пра савіх падапечных: сінічак, снегіроў. верабейчыкаў. Дзеці з гонарам і радасцю прыносяць ежу для іх і з захапленнем сустракаюць кожную птушку. А птушачкі, між тым, усё часцей завітаюць у кафэ, каб пачаставацца смачнымі зярняткамі.

Ганна Аляксандрайна Аксціна

выхавальніца 4 группы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.