Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

На выставе беларускага нацыянальнага адзення

Дата: 1 ноября 2021 в 15:15
Автор: Кисель Е. А.
152 просмотра

З 26.10 па 29.10 праходзіў тэматычны тыдзень "Адзенне". Дзеці сярэдняй групы інтэграванага навучання і выхавання адправіліся на выставу адзення ў беларускі музей. У музеі хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэла дзяўчынка беларусачка. На выставе дзеці разгледзелі рознае беларускае нацыянальнае адзенне і галаўныя ўборы, змаглі пакратаць, параўнаць па адчуваннях нацыянальнае адзенне са сваім. Затым Беларусачка расказала дзецям пра тое, што ў музей патрэбны кашулі з беларускім арнаментам і спытала ў дзяцей ці змогуць яны дапамагчы музею. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю пагадзілася дапамагчы музею.
На папяровых нарыхтоўках з дапамогай трафарэтаў з розным беларускім арнаментам і паралонавай губкі хлопцы і дзяўчынкі ўзяліся маляваць арнамент. Дзеці вельмі імкнуліся і працы ў кожнага атрымаліся цікавыя з розным арнаментам. Кожны праявіў цікавасць да стварэння арнаменту. Беларусачка аддзячыла дзяцей і прапанавала прымерыць нацыянальнае адзенне беларусаў: саламяны капялюш, саламяны вянок і каляровую ленту упрыгожанаю беларускім арнаметам.

НА ВЫСТАВЕ ПАБЫВАЛІ,
ТАМ АДЗЕННЕ РАЗГЛЯДАЛІ,
МАЙСТР КЛАС НАМ ПАКАЗАЛІ,
МЫ КАШУЛЮ ВЫШЫВАЛІ !

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.